З 20 чэрвеня да 20 жніўня прыйдзецца плаціць 20 еўра за ўезд на легкавым аўтамабілі ў Нерынгу, літоўскі курортны горад у Клайпедскім павеце на Куршскай касе. Сабраныя сродкі, па словах мэра, будуць прызначаныя для добраўпарадкавання горада, піша Delfi.

makalius.lt

Прыкладна 100 тысяч аўтамабіляў за ліпень і жнівень уязджаюць у Нерынгу, таму патокі, па словах мэра Даруса Ясайціса, неабходна зніжаць. Акрамя гэтага, месцаў стаянкі аўтамабіляў у Нерынзе ўсяго 2000.

Па словах мэра, усе сабраныя сродкі будуць прызначаныя для добраўпарадкавання горада. Ясайціс падлічыў, што скошванне газонаў, нагляд за пляжамі, іх падрыхтоўка да сезону, утылізацыя смецця і іншыя работы, звязаныя з наглядам за горадам, абыходзяцца прыкладна ў 1,5 млн еўра, яшчэ каля 300 000 сыходзіць на вываз смецця. Праўда, тыя, хто прыязджае на электрамабілях, не будуць плаціць, як і тыя, хто прыбывае на водным транспарце.

Пра магчымасць увесці плату за ўезд загаварылі і жыхары Каркле. Праўда, самакіраванне Клайпедскага раёна сказала, што не абмяркоўвае такую магчымасць, падрыхтаваны толькі чарнавік падаткаабкладання стаянкі аўтамабіляў. Прыпаркаваць аўтамабіль у Каркле і над абрывам Olando kepurė будзе каштаваць 30 цэнтаў, узнос будуць збіраць з 1 мая да 15 верасня. Улада Клайпедскага раёна настроеная як мага хутчэй узаконіць падаткаабкладанне, але ці паспеюць зрабіць гэта яшчэ сёлета, невядома.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0