Казахскія стралкі сталі абсалютнымі чэмпіёнамі на міжнародных спаборніцтвах снайперскіх пар «Алтын Үкі — 2016», паведамляе Міністэрства абароны Казахстана.
Спаборніцтвы праходзілі 20—24 чэрвеня на адным з казахскіх палігонаў, дзе ў якасці назіральнікаў прысутнічалі прадстаўнікі Індыі і Турцыі.
tengrinews.kz
Першыя 7 месцаў падзялілі паміж сабой каманды казахскіх спецпадраздзяленняў розных сілавых ведамстваў, восьмае месца ўзялі беларусы, за імі былі 2 каманды з Кітая, наступнымі ішлі амерыканцы, расіяне, пакістанцы і брытанцы.
У аналагічных спаборніцтвах летась таксама перамаглі казахскія снайперы.
Імаверна, такія стабільна выдатныя вынікі можна растлумачыць альбо незвычайна высокай увагай да падрыхтоўкі снайпераў у Казахстане, альбо добрай падрыхтаванасцю мясцовых каманд да стральбы менавіта на гэтым палігоне, альбо тым, што ўсе астатнія краіны не прысылаюць у Казахстан сваіх найлепшых стралкоў.