Памерла журналістка Вольга Караткевіч.

Пра гэта ў сваім фэйсбуку паведаміў журналіст Радыё «Свабода» Сяргей Навумчык.

Яна 10 дзён не дажыла да 44 гадоў.

Вольга Караткевіч скончыла філалагічны факультэт БДУ. У журналістыцы з 1994 года. Працавала на Радыё 101.2, Беларускай рэдакцыі Польскага Радыё, радыё «Свабода». Пісала ў «Нашу Ніву».

Вольга Караткевіч доўгі час пакутавала на рак. Да апошняга Вольга сачыла за беларускім жыццём і дапамагала грашыма праектам беларускага мастацтва.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0