Сёння ў інстаграме Дзмітрыя Урангеля з'явілася фота, дзе той пазіруе ў саколцы з Пагоняй. 

Дзмітрый Урангель — вядучы на тэлеканале АНТ, у эфір выходзіць яго праграма пра падарожжы «Прыгоды капітана Врангеля». 

Дзмітрый Врангель злева 

«Наша Ніва» датэлефанавалася да яго, каб спытаць, ці не баіцца ён праблем з кіраўніцтвам, калі тое знойдзе ў фота «крамолу».

 «Гэта раней было некамільфо, хадзіць з «Пагоняй», — адказаў Урангель, — цяпер усё наадварот. Мне раней даводзілася хаваць, што мне падабаецца «Пагоня», а цяпер я бачу — усё ў парадку. Усе вельмі хутка пераабуваюцца, я бачу, і кіраўніцтва пераабулася вельмі хутка». 

Потым Дзмітрый прыгадаў пра свята вышыванкі ад БРСМ і пажартаваў, што можа і яны хутка пойдуць пад бел-чырвона-белым сцягам. 

А што да праблем на рабоце, то ён не думае, што фота ў саколцы з «Пагоняй» — прычына для хвалявання.

«Я адзеў тое, што мне падабаецца, што тут такога, — падсумаваў ён. — На маёй працоўнай кніжцы такi жа сімвал. Я часам у горад выходжу ў гэтай саколцы, ніколі з АМАПам ці міліцыя не было праблем. Ніхто мяне не штурхае, усё добра!»

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?