Навука і тэхналогіі1414

Каля Мядзела запрацавала буйная сонечная электрастанцыя

Каля Мядзела пачала працаваць найбуйнейшая ў краіне сонечная электрастанцыя магутнасцю 5,7 MW. Яна можа вырабляць 6,27 мільёнаў kWh электраэнергіі штогод — дастаткова, каб на гэты перыяд забяспечыць каля 3 тысяч хатніх гаспадарак.

«Гэта найбуйнейшая сонечная электрастанцыя не толькі ў Беларусі, але і ў рэгіёне, яна больш магутная, чым электрастанцыі ў краінах Балтыі, у Польшчы. Сучасная электрастанцыя забяспечыць моцную генерацыю і энергетычную бяспеку краіны. Уся электрычная энергія будзе падавацца ў беларускія энергетычныя сеткі», — кажа дырэктар кампаніі «Modus Energija» Мікалай Maтынюк.

Памер інвестыцыі ў электрастанцыю дасягае 10,6 млн даляраў ЗША, палову сумы вылучыў Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця (ЕБРР) Астатнюю частку сумы дадала кампанія «Modus Energija», якой кіруе галандскі холдынг MG NL Holding.

З улікам закупачных цэнаў, прадугледжаных у законе Беларусі аб узнаўляльных крыніцах энергіі, можна выказаць здагадку, што сонечная электрастанцыя акупіць сябе на працягу 6 гадоў.

Новы аб'ект знаходзіцца побач з возерам Нарач. Тут на ўчастку 15 га абсталявана больш за 22 тысячы сонечных модуляў. Для таго, каб іх даставіць, спатрэбіўся 31 грузавік.

Прадстаўнікі кампаніі «Modus Energija», якой кіруе галандскі MG NL Holding, спадзяюцца, што найбуйнейшая сонечная электрастанцыя будзе не адзінай інвестыцыяй у Беларусі ў галіне ўзнаўляльнай энергіі. «Такую прыродную энергію мы ацэньваем як устойлівую, чыстую, канкурэнтаздольную і лічым, што яна будзе дамінуючай. Мы бачым, што выкарыстанне ўзнаўляльных крыніц энергіі ўсё больш і больш развіваецца. Акрамя таго, мы актыўна працуем не толькі ў галіне сонечнай энергіі, але і ў галіне біягазу», — патлумачыў дырэктар кампаніі-распрацоўшчыцы праекта «Modus Energija» Мікалай Maтынюк. 

У Беларусі і іншых краінах «Modus energija» абсталявала не адну «зялёную» электрастанцыю — іх агульная магутнасць больш за 20 MW. У цяперашні час кампанія выйшла на рынкі Літвы, у далейшых планах — развіццё ў маштабе еўрапейскага рэгіену.

Каментары14

Цяпер чытаюць

Каго з бізнэсменаў Лукашэнка паклікаў да сябе на нараду? Была і заснавальніца Wildberries11

Каго з бізнэсменаў Лукашэнка паклікаў да сябе на нараду? Была і заснавальніца Wildberries

Усе навіны →
Усе навіны

Пазняк вітае магчымую здзелку «вызваленне палітвязняў» у абмен на санкцыі77

Вячорка: Ні прызначэнне Дзікавіцкага, ні прызначэнне Коўшык з намі не ўзгаднялася4

Яўген Дудкін: Я быў сакрэтным супрацоўнікам КДБ. Але толькі да 2016 года33

Новы рэкорд? Тавараабарот паміж Расіяй і Беларуссю працягвае расці4

Russia Today праводзіць у Мінску школу для журналістаў. Прыехаў і Прыдыбайла7

Трамп хоча спыніць агонь ва Украіне да Вялікадня13

У Курскай вобласці УСУ разбілі калону расійскай элітнай брыгады пад сцягамі СССР16

У Саудаўскую Аравію прыляцела ўкраінская дэлегацыя4

Марзалюк пра новы гістарычны музей: Сустракаць наведвальнікаў будуць самыя важныя ў нацыянальнай гісторыі асобы11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Каго з бізнэсменаў Лукашэнка паклікаў да сябе на нараду? Была і заснавальніца Wildberries11

Каго з бізнэсменаў Лукашэнка паклікаў да сябе на нараду? Была і заснавальніца Wildberries

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць