У жніўні ў Старых Дарогах правядуць другі Менскі абласны конкурс ды‑джэяў.
Як гаворыцца ў паведамленьні Менаблвыканкаму, сёньняшнія ды‑джэі выступаюць у адным абліччы псыхолягамі, шоўмэнамі, гукарэжысэрамі, прадусарамі й арт‑мэнэджэрамі. Яны фарміруюць і дыктуюць музычную палітыку правінцыі, прадвызначаюць музычныя прыхільнасьці ў моладзі. Менавіта зь іхняй дапамогай у моладзі й падлеткаў фарміруюцца навыкі цывілізаванага культурнага адпачынку й зьмястоўнага баўленьня часу.
Пры дапамозе конкурсаў‑аглядаў ды‑джэяў спэцыялісты ўпраўленьня плянуюць карэнным чынам зьмяніць створаны ў грамадзтве асацыяльны «партрэт» дыскатэкі й надаць ёй высакароднае «аблічча».