У мінскім хабе «Корпус 8» адбылася цырымонія ўзнагароджання пераможцаў Сёмага фестывалю беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі aDNaK!. Сёлета было пададзена 285 заявак ад 135 удзельнікаў.
Наша Ніва падабрала самых яскравых пераможцаў фестывалю.
Тэлевізійная і кінарэклама
Рэкламнае агенцтва Hunters creative, прадакшн-студыя Cuba Studio. Рэклама Velcom — «Ствараем надзейныя сувязі»
Рэкламнае агенцтва Forte Grey Belarus, прадакшн-студыя One Little Production. Рэклама «Беларусбанка» — «Эвалюцыя. Беларусбанк».
Крэатыўнае агенцтва New Agency, прадакшн-студыя Family Production. Рэклама Лідскага піва — «Ты годны Легенды».
Рэкламнае агенцтва Vondel / Hepta, прадакшн-студыя Partizan Production. Рэклама пітной вады «Бульбаш» — «Бульбаш. Традыцыі на новы лад».
Карпаратыўны стыль
Кафэ «Лаўка». Аўтар: Анастасія Панцэвіч
Лагатып
Музей гісторыі горада Мінска. Аўтар: Андрэй Сняжко
Стаматалогія «Майстэрня ўсмешкі». Аўтар: Лёша Лімонаў
Гурт «Вурай». Аўтар: Дзіма Ску, Віка Чайка
Курсы беларускай мовы «Мова нанова». Аўтар: Настасся Арайс
Паштоўкі, флаеры, запрашэнні і іншае
«Усе кветкі для цябе». Аўтар: Ганна Сілівончык, прадпрымальніца Тамара Бахун
«Хто дбае, той і мае». Аўтар: Ганна Радзько
Стрыт-арт
«Вушатая сава – птушка 2015 года». Аўтар: Маша GRAPEWAVE Рудакоўская і Алесь KONTRA Благій (арт-студыя TAKTAK)
Zamiena kaštoŭnasciaŭ. Аўтары: URA у супрацы з Vitebsk4Me, TEKTO
Этыкетка і ўпакоўка прадуктаў сілкавання, алкагольных ібезалкагольных напояў, піва
Рэдызайн вады «Нарач». Аўтар: Рэкламнае агенцтва Ad Astra Riga
«Цудоўная цукерня». Аўтар: Брэндынгавае агенцтва Fabula Branding
Рэкламная кампанія ў сацыяльных сетках, кам’юніці, мэсэнджарах, вірусная рэкламная кампанія
«Віншаванкі Бульбаш. Традыцыі на новы лад». Аўтары: рэкламнае агенцтва TDI Group, Asterman Digital Production Company
Ролік для інтэрнэту
«Зорныя войны. Абуджэнне бульбы». Аўтар: аддзел маркетынгу і рэкламы кампаніі «Анега»
Промакампанія
«Прышчэпка пазітыву». Аўтар: AIDA Pioneer branding & creative company
Тэлевізійная сацыяльная рэклама
«Правілы адпачынку». Аўтар: AIDA Pioneer branding & creative company
АНТЫПРЭМІЯ «КАША СУВОРАЎСКАЯ»
«Купала – Колас. 11 Рэспубліканскі фестываль нацыянальных культур у Гродна». Фота даслаў Ігар Мунышчанкаў
Агулам на aDNaK!-2016 было ўручана 69 узнагарод.
Фестываль aDNaK! — камунікацыйная пляцоўка, якая збірае прафесіяналаў і навічкоў рэкламнага рынку Беларусі. Ужо сем год мерапрыемства матывуе бізнес і рэкламістаў папулярызаваць і выкарыстоўваць беларускую мову ў сваіх ідэях і рашэннях.