1 ліпеня, на наступныя суткі пасля скасавання ў Расіі забароны на продаж тураў у Турцыю, гэтая краіна стала самай папулярнай па запытах карыстальнікаў на сэрвісе «Яндекс.Путешествия», які агрэгуе прапановы ад тураператараў.

За тры дні, з 29 чэрвеня па 1 ліпеня, колькасць запытаў па турах у Турцыю павялічылася ў чатыры разы, распавялі прадстаўнікі «Яндэкса». Адначасова такія кірункі, як Крым і Сочы, сталі цікавіць расіян у тры разы менш. Такім чынам, цяпер колькасць запытаў па Турцыі ў тры разы перавышае гэты паказчык па галоўных расійскім курортах разам узятых.

За паўдня колькасць прапаноў тураператараў па Турцыі ў «Яндекс.Путешествия» вырасла з 200 да 500 з лішнім. У мінулым летнім сезоне, да ўвядзення забароны, іх было каля тысячы.

Раней прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін падпісаў указ аб зняцці забароны на продаж турыстычных пуцёвак у Турцыю. Ён быў уведзены пасля таго, як у лістападзе 2015 года турэцкімі ваеннымі паблізу сірыйска-турэцкай мяжы быў збіты расійскі бамбавік Су-24.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?