Прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін заявіў, што ў выпадку ўступлення Фінляндыі ў НАТА не варта разлічваць, што расійскія войскі, раней адведзеныя ад мяжы з Фінляндыяй, застануцца на ранейшых пазіцыях.

Пра гэта ён сказаў на прэс-канферэнцыі з прэзідэнтам Фінляндыі Саулі Ніінісце, перадае «Інтэрфакс-Украіна».

«Уявіце сабе, што Фінляндыя уступіць у НАТА, гэта значыць, што фінскія войскі ўжо перастануць быць незалежнымі, перастануць быць суверэннымі ў поўным сэнсе гэтага слова, яны стануць часткай ваеннай інфраструктуры НАТА, якая ў раптоўна апынецца на межах РФ», — адзначыў Пуцін.

«Падумайце, мы так і будзем далей дзейнічаць? На паўтары тысячы кіламетраў адвялі нашы войскі, так яны там і застануцца?» — працягнуў ён.

Разам з тым Пуцін заявіў, што Расія «ў любым выпадку з павагай паставіцца да любога выбару фінскага народа». Ён адзначыў, што менавіта фіны павінны забяспечваць сваю незалежнасць і бяспеку.

Адначасова Пуцін падкрэсліў, што Расія цэніць нейтральны статус Фінляндыі і ставіцца да яго з павагай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0