Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка абвінавачвае Расію ў падрыхтоўцы тэрактаў ва Украіне.

Пра гэта ён заявіў у інтэрв'ю балгарскаму тэлеканалу bTV, перадаюць Українські Новини.

«Толькі за апошні год мы прадухілілі каля 300 тэрарыстычных нападаў, якія рыхтаваліся з боку Расійскай Федэрацыі. Тэрарысты рыхтаваліся ў падрыхтоўчых цэнтрах на тэрыторыі Курскай, Белагародскай і Растоўскай абласцей. Мы іх затрымалі з выбуховымі рэчывамі падчас падрыхтоўкі тэрарыстычных актаў і прадэманстравалі свету», — адзначыў ён.

Пры гэтым, каментуючы тэракт у Турцыі 28 чэрвеня, Парашэнка падкрэсліў, што Украіна бок аб бок з турэцкім народам будзе процідзейнічаць тэрору, паколькі ў барацьбе з гэтай з'явай неабходна аб'ядноўваць намаганні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0