У Аўстраліі адкрыліся ўчасткі для галасавання на чарговых федэральных выбарах, у выніку якіх павінен быць сфармаваны новы ўрад.

Аднак эксперты прадказваюць, што кіруючая кансерватыўная кааліцыя хутчэй за ўсё захавае ўладу ў сваіх руках, хоць і можа страціць некалькі месцаў у парламенце.

Зрэшты, лідар лейбарыстаў Біл Шортэн настойвае на тым, што далёка не ўсё яшчэ вырашана.

Асноўнымі тэмамі перадвыбарчай кампаніі сталі пытанні эканомікі, аховы здароўя, іміграцыі і аднаполых шлюбаў.

Вынікі галасавання ў Брытаніі па пытанні аб выхадзе з Еўрасаюза згулялі на руку цяперашняму прэм'ер-міністру Малькальму Тэрнбулу. Аўстралійцы, імаверна, не вырашацца кардынальна мяняць уладу перад тварам магчымых эканамічных праблем, звязаных з «брэксітам».

Тым больш, што ў апошні час прэм'еры ў Аўстраліі надоўга ў сваім крэсле не затрымліваюцца: калі лейбарыстам усё-ткі ўдасца перамагчы на выбарах, Біл Шортэн стане ўжо шостым прэм'ер-міністрам краіны за апошнія шэсць гадоў.

Тэрнбул абяцае аўстралійцам скарачэнне падаткаў для наёмных рабочых і дробнага бізнэсу, Шортэн, у сваю чаргу, у першую чаргу абяцае легалізаваць аднаполыя шлюбы.

Аднак сюрпрыз могуць паднесці менш буйныя партыі.

«Зялёныя», якія маюць пакуль дзесяць сенатараў і аднаго дэпутата ніжняй палаты парламента, разлічваюць выйграць больш месцаў за кошт актуальнасці іх ключавых пунктаў палітычнай праграмы: праблемы барацьбы з глабальным змяненнем клімату і вырашэнне сітуацыі з бежанцамі.

Таксама аналітыкі прагназуюць вяртанне ў вялікую палітыку Палін Хэнсан, заснавальніка скрайнеправай партыі «Адна нацыя», вядомай сваёй антымігрантскай рыторыкай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?