Сёння на чэмпіянаце Еўропы па футболе пройдзе чарговы чвэрцьфінал. Згуляюць зборныя Германіі і Італіі. Пачатак гульні ў 22:00 (трансляцыя на Беларусь-1).
У паўфінале пераможца згуляе з пераможцам гульні Францыя — Ісландыя.
Паўфіналы пройдуць 6 і 7 ліпеня. Фінал — 10 ліпеня.
Пераможца чэмпіянатаў Еўропы 2008 і 2012 гг. зборная Іспаніі выбыла ў 1/8 фіналу, прайграўшы Італіі.