Паэта Славаміра Адамовіча ўтрымліваюць у сёмым корпусе «Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтру псыхічнага здароўя» (Навінкі), паведамляюць у фэйсбуку. Паводле лекара, Адамовіч будзе знаходзіцца там да аўторка.

Як паведамлялася ўчора, Славаміра Адамовіча затрымалі ў Будславе. Тады ж у размове з карэспандэнтам Свабоды паэт апавёў, што яго вязуць у «хуткай дапамозе», імаверна, у Мядзел. Яго суправаджае міліцыянт.

«Я прыехаў у Будслаў, заехаў да дзеда на могілкі. На фэст жа прыходзіць многа людзей, і ён пачынаецца ўжо ад 1 ліпеня.

Там дзе я праходзіў, былі выстаўлены па пэрымэтры людзі ў цывільным, якія прадстаўляліся як БРСМ. Яны запатрабавалі, каб я паказаў сваю торбу. Я палічыў, што людзі ў цывільным ня маюць на гэта права. Яны выклікалі міліцыянтаў, і з гэтага пачалося: выходныя дні, нападпітку ці не, фармальная прычына…

І вось вязуць, я думаю, у Мядзел для «освидетельствования». Калі я ўжо дома не магу ў сваім сьвятным месцы, як каталік, хадзіць спакойна, дык пра што тут казаць?»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?