У Беларусі 3 ліпеня захаваецца гарачае з навальніцамі надвор'е, сіноптыкі аб'яўляюць аранжавы ўзровень небяспекі. Пра гэта паведамілі ў Белгідрамеце.

Чакаецца пераменная воблачнасць, ноччу ў асобных раёнах, раніцай і днём на большай частцы тэрыторыі краіны — кароткачасовыя дажджы, навальніцы, раніцай і днём месцамі град і моцныя ліўні. Вецер будзе паўднёвы, з пераходам на паўночна-заходні 4-9 м/с, днём пры навальніцах чакаецца шквалістае ўзмацненне ветру парывамі да 15-20 м/с, месцамі — да 24 м/с.

Тэмпература паветра ўначы складзе ад 16 да 22 градусаў цяпла, днём слупкі тэрмометраў пакажуць плюс 20-27 градусаў, па ўсходняй частцы — плюс 28-34.

Праз гарачае і ў асноўным сухое надвор'е ў лясах рэзка ўзрастае пагроза пажараў. Адпраўляючыся за горад, неабходна памятаць пра гэта і быць асцярожнымі з агнём.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?