У выніку нападу ўзброеных баевікоў на рэстаран у сталіцы Бангладэш Дацы загінулі 20 чалавек, паведамляюць інфармагенцтвы.

Інцыдэнт з захопам закладнікаў адбыўся вечарам 1 ліпеня. Група невядомых узброеных людзей здзейсніла напад на рэстаран, які месціцца ў тым квартале Дакі, дзе знаходзяцца амбасады замежных дзяржаў. Баевікі ўварваліся ў папулярную сярод гасцей краіны, дыпламатычных работнікаў, а таксама заможных грамадзян Бангладэш установу і адкрылі агонь. У выніку нападу загінулі 20 чалавек, паведамляецца са спасылкай на прадстаўнікоў мясцовай паліцыі. 

Праваахоўныя органы Бангладэш правялі спецаперацыю па вызваленні закладнікаў, якая завяршылася сёння раніцай. У яе ходзе вызваленыя 13 чалавек, у тым ліку грамадзяне Японіі і Шры-Ланкі. Усе шасцёра злачынцаў ліквідаваныя паліцыяй.

Адказнасць за захоп закладнікаў узяла на сябе экстрэмісцкая групоўка «Ісламская дзяржава»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0