Матч-рэванш Уладзіміра Клічко з Тайсанам Ф'юры адбудзецца 29 кастрычніка. Пра гэта паведаміў менеджар Уладзіміра Бернд Бентэ.
Двубой пройдзе ў Манчэстэры.
Рэванш Клічко і Ф'юры павінен быў адбыцца 9 ліпеня, але быў перанесены з-за траўмы шчыкалаткі ў брытанца.