Сур'ёзная аварыя з удзелам трох аўтамабіляў адбылася на МКАД раніцай 5 ліпеня. Інфармацыю пацвердзілі ў МНС.
Паводле папярэдняй інфармацыі, на 40 кіламетры знешняга кальца МКАД сутыкнуліся тры аўтамабілі: BMW, Volvo і Peugeot.
- У выніку ДТЗ у салоне Peugeot 306 аказалася заблакаваная кіроўца аўтамабіля. Пры дапамозе спецінструменту яе з машыны даставалі выратавальнікі, - распавёў прэс-сакратар МНС Мінска Віталь Дэмбоўскі.
Жанчыну з траўмамі рознай ступені цяжкасці шпіталізавалі. Таксама паведамляецца, што ёсць і іншыя пацярпелыя.
У раёне ДТЗ утварыўся сур'ёзны затор, для руху свабодная адна паласа.