Каб стаць кандыдатам у дэпутаты на выбарах у Палату прадстаўнікоў, трэба сабраць 1000 подпісаў. Выбары адбудуцца 11 верасня 2016 года.
05.07.2016
/ 11:54
Спявачка Ірына Дарафеева хоча стаць дэпутатам і мабілізавала студэнтаў на збор подпісаў ФОТАФАКТ
Пад сцягам Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі сёння ля сталічнага ГУМа стаіць перадвыбарчы пікет прэтэндэнткі ў кандыдаты дэпутатаў парламента Ірыны Дарафеевай. Подпісы за яе збіраюць студэнты Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў, дзе Дарафеева ўзначальвае кафедру мастацтва эстрады.
