• Навіны
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Усяго патроху
  • Культура
бел / рус
  • Гісторыя
  • Афіша
  • Музыка
  • Мова
  • Архітэктура
  • Кіно
  • Літаратура
  • Культура. Рознае
  • Беларусы замежжа
  • Тэатр
Культура. Рознае
Фота 1 з 2
05.07.2016 / 12:15

Янка Запруднік: Як дажывеш да 90 гадоў, зразумееш, што трэба даглядаць ногі 

Якія фізічныя практыкаванні дазваляюць 90-гадоваму Янку Запрудніку выглядаць на 60? Якім чынам ён падчас «халоднай вайны» перадаваў інфармацыю праз «жалезную заслону»? Як Ватыкан дапамог нашаму суразмоўцу і яго сябрам трапіць з англійскай шахты ва ўніверсітэт? На гэтыя і іншыя пытанні «Народнай Волі» адказаў грамадска-палітычны дзеяч, гісторык і палітолаг Янка Запруднік, патрыярх беларускай дыяспары ў Амерыцы.

«Мая любімая страва – усё, што паставіць на стол жонка»

— Спадар Запруднік, вам амаль 90 гадоў, а выглядаеце вы на 60. У чым ваш сакрэт?

– Тут шмат фактараў. Гэта заслуга маіх бацькоў, бо гены вельмі ўплываюць на лёс чалавека. Лад жыцця: паліць я кінуў у студэнцкім веку, гарэлкай не злоўжываў, хоць у маладосці бывалі розныя прыгоды (смяецца). Аптымістычна гляджу на жыццё, не зважаючы на цяжкасці. Можна ўвесь час наракаць, быць незадаволеным тым, што адбываецца вакол цябе. Але тады арганізм, каб перамагчы, губляе больш энергіі, чым звычайна. Надзя, мая другая жонка, з якой я ўзяў шлюб у 1995 годзе, вельмі добра мяне даглядае. Мы абое заўсёды заняты нейкай творчай дзейнасцю. Дзякуючы медыцынскай страхоўцы маем добрае медыцынскае забеспячэнне. Рэгулярны дагляд, два разы ў год сустрэча з тым або іншым спецыялістам.

— З чаго складаецца ваш звычайны дзень?

— Дзень пачынаецца ўключэннем камп’ютара і праглядам незалежных беларускіх сайтаў. Чытаем свежую прэсу. Кожны дзень раніцай каля нашага двара праязджае машына, якая кідае нам The New York Times. Надзя цікавіцца навуковым і кулінарным раздзеламі, я – палітыкай.

Натуральна, далей сняданак. Мая любімая страва – усё, што паставіць на стол жонка (смяецца). Зрэшты, мы і на кухні разам працуем. Пераважаюць беларускія стравы – напрыклад, дранікі. Люблю аўсянку. Некалі ахвотна ласаваўся каўбасой, яна была для мяне самай смачнай ежай. У апошнія гады мяса адышло на задні план, наперад выйшлі малочныя і рыбныя прадукты. Раз на два тыдні зазіраем у кітайскі рэстаран. Можам пакаштаваць і іншую кухню: індускую, італьянскую, грэчаскую.

Але сваё заўжды смачнейшае. А потым пачынаецца звычайны дзень, які напоўнены інтэлектуальнымі і фізічнымі заняткамі.

– Што вы разумееце пад фізічнымі заняткамі? Падарожжа пешшу?

– Не толькі. Мы з жонкай рэгулярна наведваем спартыўны клуб. Там поўная калекцыя трэнажораў. Кожны дзень раблю прысяданні, бо трэба вельмі даглядаць ногі.

Калі дажывеш да 90 гадоў, зразумееш (смяецца). У нашым сямейным коле ёсць людзі, што малодшыя за нас, але маюць фізічныя праблемы.

Трэба прыехаць да іх (і ў мяне, і ў жонкі ёсць машына) і ў нечым ім дапамагчы. Як я жартую, мы, старэйшыя векам, дапамагаем малодшым калекам (смяецца). Што да інтэлектуальнага, дык мы з жонкай спяваем у царкоўным хоры. Нядзеля ідзе на богаслужэнне, на сустрэчу з сябрамі — ці ў рэстаране, ці ў каго на кватэры.

Часта бачуся з маім сябрам Вітаўтам Кіпелем, дырэктарам Беларускага інстытута навукі і мастацтва. Дарэчы, яго мемуары маюць сімвалічны загаловак «Жыць і дзеіць». Жывеш дзеяннем, нечым, у чым маеш цікаўнасць. Наша цікаўнасць – у беларусістыцы, у беларушчыне наогул. Так што дзень напоўнены.

– Вы жывяце ў сваёй кватэры?

– Не, яе гаспадыняй цяпер з’яўляецца мая малодшая незамужняя дачка і кацяняты (смяецца). А я пераехаў да Надзі ў загарадны дом. Жыву ў Нью- Джэрсі, недалёка ад Саўт-Рывера, дзе знаходзіцца Беларуска-амерыканскі грамадска-рэлігійны цэнтр.

– Паслухаеш, дык проста райскае жыццё! Навошта вы да гэтага часу працуеце і пішаце кнігі?

– Для гэтага патрабуецца адпаведны палітычны рэжым. Ты хочаш нешта зрабіць, апублікаваць, сказаць, і ў цябе няма ніякіх перашкод. Не трэба хадзіць да нейкага акенца, каб дастаць нейкую цыдулку, паперку. Узнікае адчуванне свабоды. Асабліва ў жаданні рэалізаваць нейкія маленькія ці вялікія праекты. Тады і бярэшся за працу.

«Мы знаходзіліся пад зямлёй, у забоі. Ішоў канвеер, трэба было шуфлем кідаць на яго вугаль»

— Гады «халоднай вайны» ў мяне асацыіруюцца з «жалезнай заслонай». Сваякі, што жылі па яе розныя бакі, не маглі сустракацца. Ці кантактавалі вы з роднымі?

– Калі я ў 1944 годзе выязджаў на Захад, не змог паведаміць пра тое бацькам, бо я быў у Баранавічах, яны – у Міры на адлегласці 50 кіламетраў. Пасля вайны я знайшоў спосаб з імі камунікавацца. У Польшчы жылі агульныя знаёмыя. Праз іх я перадаваў маці то сурвэтку, то хустку, каб паведаміць, што жывы. Пазней паведамляў пра сябе праз стрыечную сястру, якая жыла ў Польшчы.

Але асабіста пабачыцца я не змог. Маці памерла ў 1981 годзе. А Савецкі Саюз распаўся пазней.

Бацька, як высветлілася, загінуў яшчэ падчас вайны, змагаючыся на савецкім баку.

Таму змог сустрэцца з братам, які і цяпер жыве ў Баранавічах. Натуральна, я мог бы яму напісаць. Але ліст з-за мяжы ад сваяка, які займаецца антысавецкай дзейнасцю, яму толькі нашкодзіў бы.

– Ваша спраўднае імя – Сяргей Вільчыцкі. Вы ўзялі псеўданім для канспірацыі?

– Янка Запруднік – не псеўданім. Бо псеўданім з’яўляецца, калі аўтар нешта напісаў і хоча апублікаваць. Гэта прозвішча, якое я атрымаў з-за абставін пасляваеннага часу. Пасля вайны я трапіў у лагер для перамешчаных асоб. Даваць адпаведны статус мне не хацелі. Але ў лагеры быў нейкі Запруднік, на шэсць гадоў старэйшы за мяне, які выехаў, але яго не выкраслілі са спісаў. Мне прапанавалі жыць з ягоным прозвішчам.

Зрэшты, нават калі б я не стаў Запруднікам, усё роўна не карыстаўся б сваім прозвішчам, бо працаваў на «Радыё Свабода». Не хацелася падстаўляць сваякоў. Таму, працуючы на Радыё, я вяшчаў не як Запруднік, а як Арсень Загорны. Калі «Песняры» прыязджалі ў ЗША, я званіў ім пад прозвішчам Павел Янкоўскі, каб расказаць, што пра іх пішуць у цэнтральнай прэсе (яны падарожнічалі па правінцыі).

– Як вы трапілі на Радыё Свабода?

– Пачыналася ўсё з працы на англійскай шахце. Мы знаходзіліся пад зямлёй, у забоі. Ішоў канвеер, трэба было шуфлем кідаць на яго вугаль. Таксама мы пракладвалі трэкі пад зямлёй даўжынёй да 300 метраў. Работа была цяжкая. Але, адпрацаваўшы два з паловай гады, я пра яе не шкадую.

Разам са мной працавала яшчэ 11 беларусаў. З кожнай зарплаты мы адкладвалі грошы ў агульную касу. За гэтыя сродкі выпускалі свой часопіс «Наперад!» і рассылалі яго па лагерах перамешчаных асоб, дзе жылі беларусы. Так пра нас даведаліся. Потым старшыня Рады БНР Мікола Абрамчык і адзін бельгіец, пляменнік старшыні мясцовага парламента, здабылі для беларусаў стыпендыі для навучання ў Лювенскім універсітэце (Бельгія). Частка гэтых стыпендый была з Ватыкана, частка ад бельгійскага Камітэта дапамогі беларускім студэнтам. Дзевяць з 12 чалавек паступілі.

Мне прапаноўвалі застацца выкладчыкам на гістарычным факультэце і пісаць доктарскую дысертацыю. Але тады пачала працаваць радыёстанцыя «Вызваленне» (так спачатку называлася Свабода). Рада БНР, якая дабілася беларускамоўнага вяшчання, спадзявалася на пэўную салідарнасць з нашага боку. Таму мы падпарадкаваліся дысцыпліне.

«На радыё мне сказалі: «Калі паедзеш у Амерыку, мы разрываем з табой кантракт»

– Ладны кавалак вашага жыцця прайшоў за акіянам. Чаму вы пераехалі ў ЗША?

– Я ўсё ж такі не пакідаў надзеі напісаць доктарскую працу. Але пры маёй зарплаце зрабіць тое ў Мюнхене, дзе базіравалася радыё, было нерэальна. Тым часам на радыё «Вызваленне» працавалі людзі, якія прыехалі з-за акіяна. Іх зарплата была больш высокая, чым у «еўрапейцаў». Я абурыўся: чаму ім плацяць больш? У аддзеле кадраў мне адказалі, што гэтыя людзі прыехалі з Амерыкі, пакінуўшы там магчымасці для кар’ернага росту ў зарплаце. Тады я прапанаваў: «Дык і я паеду за акіян, а потым адтуль вярнуся». Мне ў адказ: «Калі паедзеш у Амерыку, мы разрываем з табой кантракт».

Але я адчуваў, што ўладкуюся там. Нават, калі мяне не возьмуць назад.

Звольніўся, узяў сям’ю, 300 кілаграмаў кніжак (смяецца) і паехаў за акіян.

Прыехаў 23 сакавіка, а 25 сакавіка свята – Дзень Волі. Мне тэлефануюць з радыё «Вызваленне»: «Ці не хацелі б вы напісаць рэпартаж?» Згадзіўся і неўзабаве стаў пісаць для іх тэксты ўжо як вольны супрацоўнік. А праз дзесяць месяцаў мяне зноў узялі ў штат радыё, але ўжо ў амерыканскую студыю радыё «Вызваленне». А праз пэўны час я абараніў пры Нью-Ёркскім універсітэце дысертацыю.

– Натуральна, Беларусь з-за акіяна і Беларусь, якую бачыш на свае вочы, адрозніваюцца. Якія вашы ўражанні ад сёлетняга прыезду на бацькаўшчыну?

– Апошні раз мы былі на радзіме тры гады таму. За гэты час шмат чаго змянілася да лепшага. Асабліва ў турыстычнай сферы: добрыя гатэлі, магчымасць падмацавацца па дарозе, надпісы па-англійску (калі меркаваць па фасадах, англійская мова па частаце ўжывання цяпер на другім месцы пасля рускай, беларуская – на трэцім), магазіны, якія забяспечаны харчовымі таварамі, якаснае абслугоўванне, чыстыя дарогі. Праўда, мы бачым лепшае, але ад людзей чуем горшае. Эканамічныя цяжкасці, маленькія пенсіі і высокія кошты.

– А як людзі рэагуюць на беларускую мову?

– Вось тут назіраюцца вельмі вялікія змены. Мы ўсюды карысталіся беларускай мовай. І нідзе ні ад кога не пачулі адмоўнай, варожай рэакцыі, чаго мы баяліся. Калі мы першы раз прыехалі ў Беларусь, многія людзі перажывалі шок пасля раптоўнага распаду СССР. Сваю жоўць, незадаволенасць вылівалі на нас. У грамадстве панавала думка, што ва ўсім вінавата Амерыка. Маўляў, гэта яна справакавала распад Саюза (дарэчы, тое ж самае цяпер кажуць у дачыненні да Украіны). Тады, на пачатку 1990-х, мы чулі фразы: «Разговаривайте на человеческом языке».

Цяпер на цябе нарэшце глядзяць як на нармальнага чалавека. Незалежна ад таго, на якой мове ты гаворыш.

Іншая справа, што мы не чулі музыкі роднай мовы з вуснаў малых дзетак. З-за гэтага баліць душа. Якая будучыня беларускай культуры? Што рабіць беларускаму паэту, які прыходзіць чытаць у школу вершы, а яму кажуць «мы не понимаем»?

Нельга сказаць, што варажнеча супраць беларускай мовы ў грамадстве цалкам знікла. Можа, яна паслаблена пад уздзеяннем моладзі, якая шануе нацыянальную культуру? Так хочацца ў гэта верыць! 

Дзяніс Марціновіч, Народная воля

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна? Пішы ў наш Тэлеграм

Даслаць навіну
Чытайце яшчэ
У Вільні прайшла прэзентацыя рамана Уладзіміра Някляева. Дзясятая ў польска-літоўскім турнэ пісьменніка ФОТЫ
Рэпер Аксімірон выдаў першы за шэсць гадоў альбом, і у адным з трэкаў згадаў Лукашэнку
Стайня Пуслоўскіх у Слоніме прададзеная за 67 тысяч даляраў
Памёр пісьменнік Мікола Мятліцкі
Палітыка і грамадства
Кіраўнік фракцыі Еўрапарламента: «Паўночны паток — 2» не будзе рэалізаваны ў выпадку ўварвання Расіі ва Украіну
У Мінабароны выклікалі ваеннага аташэ Украіны

Мінздароўя: За суткі — 1757 выпадкаў кавіду
Мінздароўя: Бальніцы працягваюць вяртацца да звыклага рэжыму працы
«Гэта катастрофа і для яе, і для нас». Айчым Сафіі Сапегі пракаментаваў выстаўленне абвінавачвання дачцэ
Барэль пра імаверны канфлікт з Расіяй: ЕС зойме бок Украіны ў любым выпадку
1 130 160 рублёў — столькі сабралі на аднаўленне касцёла ў Будславе
У Польшчы затрымалі расійскае гандлёвае судна
Усяго патроху
«Давайце бясплатна, бо што вы мне зробіце?» Беларускія клінеры падзяліліся дзікімі гісторыямі пра сваіх кліентаў
У Беларусі абралі птушку 2022 года. Паглядзіце, якая яна мілая ФОТА
Айцішнікі, дырэктары, пілоты і… вясковы інжынер? Паглядзіце, каму прапануюць самыя высокія заробкі ў Беларусі
«Як прычоска Борыса Джонсана». Брытанцы жартуюць і абураюцца з нагоды галоўнай ёлкі краіны ФОТЫ
Рэцэпт на выхадныя: французскія калядныя пячэнькі «Сабле»
У Перу знайшлі незвычайную мумію. Яна закрывае рукамі твар ФОТА
У сям'і са Смаргоні жыве сапраўдны янот: ён дапамагае мыць бульбу і ганяе катоў ФОТА, ВІДЭА
Спорт
27-гадовага гульца вышэйшай лігі пажыццёва адхілілі ад футбола
Арганізатары «Дакара» выключылі каманду «МАЗ-СПОРТаўта» з ліку ўдзельнікаў
Кіраўнік Федэрацыі футбола Базанаў выклаў сваю версію падзей у Чэхіі
Ліянэль Мэсі атрымаў сёмы «Залаты мяч». Гэта рэкорд
Кіраўніку АБФФ Базанаву і яго жонцы анулявалі шэнгенскія візы
З-за амікрон-штама адмянілі першыя буйныя спартовыя спаборніцтвы
Расія — Польшча, Шатландыя — Украіна: вызначылася сетка стыкавых матчаў ЧС па футболе
Здарэнні
Ратавальнік на руках вынес казулю, якая правалілася пад лёд у Браслаўскім раёне — кранальнае ВІДЭА
У Гомелі снегаўборачны МАЗ знёс агароджу
Дзяржпагранкамітэт Беларусі заявіў, што ўкраінскія пілоты парушылі мяжу, і паказаў відэа. Украіна абвяргае
Магілёвец выбіў незнаёмцу зубы, бо той дрэнна праспяваў у караоке-бары

На трасе Мінск — Маладзечна сутыкнуліся чатыры аўтамабілі. Пяць чалавек трапілі ў бальніцу
У Ваўкавыску дзве дзяўчынкі выпілі гарэлкі і трапілі ў рэанімацыю
Пад Салігорскам сутыкнуліся легкавік і рэйсавы аўтобус, двух чалавек прыйшлося дэблакаваць
У Нараўлянскім раёне двое дзяцей атруціліся таблеткамі
Карысная інфа
На выходных пахаладае да мінус 10
У першы дзень зімы — снег і галалёдзіца
У Мінску назіраецца паніжаны атмасферны ціск: на 25 мм ніжэй за норму
На аўторак з-за моцнага ветру абвясцілі аранжавы ўзровень небяспекі
Здароўе
Доктар Салавей расказаў, як адрозніць грып ад кавіду. А таксама як яго лячыць
«Сапраўды няма грошай». У Віцебску людзі здаюць кроў у доўг
Эпідэміёлаг: амікрон можа стаць выйсцем з пандэміі
«Прыедзеш у Маскву, і цябе са «Спутнікам» пасадзяць на каранцін». Высвятляем, чаму Расія не прызнае сваю ж вакцыну
Мова
Стань донарам роднай мовы: стартаваў марафон агучвання беларускіх сказаў
Моўны анлайн-клуб «Гоман»: свабодна карыстацца беларускай мовай зможа кожны
Павел Севярынец заклікаў святароў весці набажэнствы па-беларуску хаця б раз на тыдзень
Ствараецца база для распазнавання беларускага маўлення — далучыцца можа кожны

Што значыць kumbaya moment, пра які згадаў Байдэн?
Аўто
У Мінску 9-бальныя заторы
Беларускія аўтадылеры адмаўляюцца прадаваць машыны расіянам
Белстат распавёў, якія маркі машын найбольш папулярныя сярод беларусаў
Прыгнаць з Еўропы «незабітую» машыну. Якія варыянты і што з цэнамі
Эканоміка
Намеснік кіраўніка адміністрацыі Лукашэнкі сказаў, колькі мільёнаў даляраў можа згубіць Беларусь на экспарце праз санкцыі
У Беларусі з ліпеня 2022 года будзе ўведзены ПДВ для інтэрнэт-гандлю

Крыніцы: улады рыхтуюцца паказваць фіктыўныя прыбыткі ў «новым інвестыцыйным цыкле»
Галоўчанка паабяцаў санкцыі супраць Захаду
Санкцыі ЗША стварылі пагрозу для ўнутраных пазык Беларусі ў далярах
Меркаванні
Кузняцоў пра словы Макея: Паняцце «дзяржаўнасць» без законнасці — гэта пусты гук
Новы капіталізм Маска і іншых тэхнамільярдэраў. Што з ім не так
Дар'я Домрачава: Любая дзяржава ў сваёй гісторыі праходзіць праз складаныя часы
Лебядок: Заява Лукашэнкі наконт ядзернай зброі як мінімум запозненая
Гісторыя
Былы дыпламат распавёў пра ролю МЗС Беларусі ў перапахаванні Каліноўскага і іншых паўстанцаў у Вільні
Адрасы рэдакцый і любімая кавярня Купалы. Гід па віленскіх месцах «Нашай Нівы» ШМАТ ФОТА
«Некалькі тыдняў чытала ў архівах КДБ яго дасье». Гутарка з унучкай Антона Луцкевіча
«А вы чаму не на працы?» Як у савецкія часы лавілі і каралі дармаедаў
Грошы для «Нашай Нівы». За кошт чаго існавала легендарная «газета з рысункамі» ў пачатку ХХ стагоддзя?
«Русь пячэ кнышы памерлым». Сёння — Дзяды
Што яднае Францыска Скарыну з Джонам Уікліфам і Янам Гусам?
Культура
У Вільні прайшла прэзентацыя рамана Уладзіміра Някляева. Дзясятая ў польска-літоўскім турнэ пісьменніка ФОТЫ
Пабіты рэкорд Netflix: цяпер самым папулярным фільмам за ўсю гісторыю платформы стала стужка «Чырвонае паведамленне»
Андрэй Скурко даслаў новую порцыю турэмнай лірыкі
«Будзе смешна і балюча»: «Купалаўцы» прэзентуюць заўтра новы спектакль. У галоўных ролях — Манаеў, Белахвосцік, Гарцуева
10 найлепшых кніг 2021 года, паводле рэдактараў Wall Street Journal
«Нашы кліканні, што гэта фашызм, што будзе кепска, ніхто не слухаў». Гутарым з пісьменніцай Святланай Курс, пераможцай прэміі Гедройца
Фільм тыдня: «Дом Gucci». Новая амбітная стужка Рыдлі Скота з гангстарамі, мафіёзі і забойствамі
Навука і тэхналогіі
Перапіс насельніцтва ва Украіне пройдзе пры дапамозе Apple. Гэта будзе першы перапіс за апошнія 22 гады
Як касмічныя спадарожнікі памерам са скрыню для абутку мяняюць свет
Інданезійскія даследчыкі прыдумалі, як выкарыстоўваць кававую гушчу ‒ рабіць акумулятары для электрамабіляў
Пазбегнуць Армагеддона. Упершыню чалавецтва накіруе касмічны зонд у сэрца астэроіда, каб змяніць яго траекторыю
У Амстэрдаме ў тэставым рэжыме запусцілі лодкі-робаты: яны будуць перавозіць людзей і збіраць смецце
Легендарны плэер нулявых Winamp рыхтуецца да адраджэння
Гісторыя неверагоднага поспеху. Як Binance стала найвялікшай у свеце крыптабіржай
Каханне і сэкс
Барадаты анекдот ад «Кокобая» супраць «вагіннага маркетынгу»: скандал вакол рэкламы жаночай клінікі
«Можна вунь тую дзяўчыну ў акулярах?» Падчас прысягі ў Печах хлопец зрабіў прапанову сваёй каханай ВІДЭА
Самымі сэксуальнымі ў свеце цяпер лічацца мужчыны 50+
Чаму ў галівудскім кіно ўсё менш сэксу?
Бразільянка выйшла замуж за сябе, але развялася праз два з паловай месяцы
«Перавага аддаецца паляшучкам і жанчынам з доўгімі валасамі». Беларускі паэт шукае жонку праз фэйсбук
«Ніхто з мужчын не разумее двухсэнсоўнасці». Як выйсці замуж за айцішніка і не развесціся
Свет
Кіраўнік фракцыі Еўрапарламента: «Паўночны паток — 2» не будзе рэалізаваны ў выпадку ўварвання Расіі ва Украіну
МУС Расіі прапанавала вызваліць беларусаў і дыпламатаў ад дактыласкапіі
Барэль пра імаверны канфлікт з Расіяй: ЕС зойме бок Украіны ў любым выпадку
СААЗ: Пра смяротныя выпадкі пасля «амікрона» пакуль не паведамлялася
У Польшчы затрымалі расійскае гандлёвае судна
Сафіі Сапезе выставілі абвінавачванне. Ёй пагражае да 6 год зняволення
Bild: План-максімум Крамля — захапіць дзве траціны Украіны, уключна з Кіевам
Галоўнае
Кіраўнік фракцыі Еўрапарламента: «Паўночны паток — 2» не будзе рэалізаваны ў выпадку ўварвання Расіі ва Украіну
Мінздароўя: Бальніцы працягваюць вяртацца да звыклага рэжыму працы
«Давайце бясплатна, бо што вы мне зробіце?» Беларускія клінеры падзяліліся дзікімі гісторыямі пра сваіх кліентаў
Барэль пра імаверны канфлікт з Расіяй: ЕС зойме бок Украіны ў любым выпадку
«Гэта катастрофа і для яе, і для нас». Айчым Сафіі Сапегі пракаментаваў выстаўленне абвінавачвання дачцэ
У Беларусі з ліпеня 2022 года будзе ўведзены ПДВ для інтэрнэт-гандлю
1 130 160 рублёў — столькі сабралі на аднаўленне касцёла ў Будславе
Усяго патроху
Айцішнікі, дырэктары, пілоты і… вясковы інжынер? Паглядзіце, каму прапануюць самыя высокія заробкі ў Беларусі
Сафіі Сапезе выставілі абвінавачванне. Ёй пагражае да 6 год зняволення
Андрэй Скурко даслаў новую порцыю турэмнай лірыкі
Адгадайце, што на гэтых фота ўрачыста адкрываюць беларускія чыноўнікі ТЭСТ
Фота / Відэа
Крыніцы: улады рыхтуюцца паказваць фіктыўныя прыбыткі ў «новым інвестыцыйным цыкле»
Меркель развіталася з пасадай канцлера. Вайскоўцы прайшлі маршам з паходнямі ВІДЭА
Апытанка
Анекдоты
Анекдот. Як будзе называцца беларускі «Масад»
Анекдот. А аказалася, што не мы…
Анекдот. «Усім папіцот» і «ўсім папітнацаць»
Самае чытанае
Bild: План-максімум Крамля — захапіць дзве траціны Украіны, уключна з Кіевам
Доктар Салавей расказаў, як адрозніць грып ад кавіду. А таксама як яго лячыць
Адгадайце, што на гэтых фота ўрачыста адкрываюць беларускія чыноўнікі ТЭСТ
«Спісы спускае КДБ». Чытачы з усёй краіны паведамляюць пра новыя «палітычныя» звальненні
Ці сустракаліся ў Швецыі Макей і Ціханоўская?
Самае лайканае
«Калі б адкруціць час, я б пачала выказвацца раней». Аляксандра Герасіменя пра мужа, скандал з Базанавым і віншаванні Лукашэнкі
«Прыедзеш у Маскву, і цябе са «Спутнікам» пасадзяць на каранцін». Высвятляем, чаму Расія не прызнае сваю ж вакцыну
«Спісы спускае КДБ». Чытачы з усёй краіны паведамляюць пра новыя «палітычныя» звальненні
«Нашы кліканні, што гэта фашызм, што будзе кепска, ніхто не слухаў». Гутарым з пісьменніцай Святланай Курс, пераможцай прэміі Гедройца
Доктар Салавей расказаў, як адрозніць грып ад кавіду. А таксама як яго лячыць
Гарачыя тэмы
«Прыедзеш у Маскву, і цябе са «Спутнікам» пасадзяць на каранцін». Высвятляем, чаму Расія не прызнае сваю ж вакцыну
«Летась плацілі 150 рублёў, а цяпер — 360, ды яшчэ і чарга». Лес дае рэкордны прыбытак, а простыя беларусы не могуць набыць сабе дровы
«Пытанне Крыма было казырнай картай. Лукашэнка выклаў яе, каб заплаціць Пуціну за важную паслугу». Палітолаг пра схаваныя сэнсы гучнай заявы
«Захоўванне з мэтай распаўсюджвання». За падпіску на экстрэмісцкія каналы пачалі судзіць?
Што будзе рабіць Беларусь у выпадку вайны паміж Расіяй і Украінай? Разбіраемся
Большасць мігрантаў хочуць прытулак у Германіі. А колькі беларусаў, што пацярпелі ад рэпрэсій, змаглі яго атрымаць?
Ва Украіне абваліўся рэйтынг прэзідэнта. Гэта азначае канец эры Зяленскага?
«Некаторыя гаварылі, што прадалі ўсё і гэтыя грошы ў іх тут адабралі». Настаўніца англійскай мовы з Ліды расказала, што ўбачыла ў «Брузгах»
«Тэрмінова трэба знайсці пацярпелых міліцыянераў». У інтэрнэт злілі размову чалавека з голасам, падобным да голасу Караева
PDF версія
Каляндар
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31
Падзякі
Даслаць навіну Падтрымай НН
Версія для смартфонаў
Навіны Эканоміка Грамадства Усяго патроху Культура Нашы партнёры
  • Улада
  • Выбары-2020
  • Эканоміка
  • Фінансы
  • Грамадства
  • Здарэнні
  • Свет
  • Спорт
  • Аўто
  • Меркаванні
  • Ад рэдакцыі
  • Архіў
  • Блог "Новая Беларусь"
  • Тэсты
  • Белдызайн з rOtring
  • Магія тэхналогій
  • Здароўе
  • Моды
  • Ежа
  • Інтэрнэт і СМІ
  • Вясёлыя карцінкі
  • Навука і тэхналогіі
  • Хата
  • Надвор'е
  • На правах рэкламы
  • Каханне і сэкс
  • Конкурс сэлфі
  • Карысная інфа
  • Прыгожае
  • Беларускія нулявыя
  • Гісторыя
  • Афіша
  • Музыка
  • Мова
  • Архітэктура
  • Кіно
  • Літаратура
  • Культура. Рознае
  • Беларусы замежжа
  • Тэатр
  • Wearebettors.com
Кантакты
© Усе правы абароненыя. Выкарыстанне платных матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных рускамоўных версій матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных беларускамоўных версій матэрыялаў дазваляецца пры ўмове наяўнасці актыўнай гіперспасылкі на Nashaniva.com у першым абзацы.
Дызайн сайту — арт-студыя PRAS
Уверх