Альманах сучаснай беларускай культуры «pARTisan» прысвяціў свежы нумар (№31) памяці Ганны Вольскай — музычнага прадзюсара і сябры ГА «БАЖ», якая заўчасна пайшла з жыцця ў сакавіку.

Публікацый уласна пра Ганну ў часопісе няма, але тэмай нумару стала беларуская рок-музыка. З ёй было шчыльна звязана і прафесійнае, і асабістае жыццё Ганны — яна была жонкай культавага рок-музыкі Лявона Вольскага і прадзюсаркай шэрагу музычных праектаў з яго ўдзелам. На вокладцы змешчаны фрагмент фотаздымка Ганны і Лявона.

У нумары «pARTisan» можна знайсці публікацыі Змітра Падбярэзскага пра ўзнікненне рок-музыкі ў БССР, Аляксандра Памідорава — пра рок-музыку 1990-х у Беларусі, Інго Пэтца — пра досвед ладжання канцэртаў беларускіх рокераў у Германіі, інтэрв’ю з Аляксандрам Кулінковічам, з Веранікай Кругловай, са Стасам Пачобутам, успаміны пра Васю Шугалея і Вову Банкера ды іншыя артыкулы, а таксама багата рэдкіх архіўных фота. 

Да падрыхтоўкі нумара спрычыніўся Інстытут імя Гётэ ў Мінску.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?