У свет чараўніцтва і магіі запросіць феерыя «Купальская казка» гасцей свята «Купалле» («Александрыя збірае сяброў»), якое пройдзе 9-10 ліпеня ў аграгарадку Александрыя (Шклоўскі раён).
Гулянні традыцыйна пройдуць у маляўнічым месцы на беразе Дняпра, каля моста, які злучае не толькі два населеныя пункты — Александрыю і Копысь, але і дзве вобласці — Магілёўскую і Віцебскую.
Чакаецца, што сёлета беларускае свята наведаюць амаль 100 тысяч чалавек.