Кампанія «Vice News» зняла невялікі сюжэт «Blackout», які паказвае ролю тэхналогій у барацьбе за свабоду слова.
Журналісты наведалі Пакістан і Беларусь і распавялі пра мясцовыя СМІ, блогераў і актыўных грамадзян, якія спрабуюць данесці праўдзівую інфармацыю з дапамогай сучасных тэхналогій.
У сюжэце пра Беларусь супрацоўнікі «Vice News» пагутарылі з журналістам vrogacheve.ru Дзянісам Дашкевічам, акцёрамі Свабоднага тэатру, папрацавалі разам з журналістамі «Нашай Нівы» і Белсату.