12 яе ўдзельнікаў былі адразу ж затрыманыя.

Паведамляе «Трэці шлях»:

Акцыя «Год без Скарыны» павінна была прайсьці перад помнікам Францішку Скарыну ля новага будынку Нацыянальнай бібліятэкі. У ходзе акцыі плянавалася сымбалічна вырываць з кнігаў старонкі зь біяграфіяй Скарыны, і перапісваць іх наноў, паказваючы такім чынам дзеяньні беларускіх уладаў што да гістарычнай спадчыны краіны.

Удзельнікі не пасьпелі пачаць акцыю, калі былі затрыманыя міліцыяй і пасаджаныя ў міліцэйскі аўтобус. У іх праверылi дакумэнты, апасля чаго перавезлi ў Раўс Першамайскага раёна г. Мiнска. На дадзены момант усе затрыманыя на свабодзе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0