Абразы новапакутнікаў, якія знаходзяцца ў Свята‑Пакроўскім кафедральным саборы Гродна, турбуюць прадстаўнікоў мясцовых уладаў і адной з сілавых структур.

На іх выяўленыя япіскапы, рэпрэсаваныя савецкай уладай, і іх каты — чэкісты ў будзёнаўках і са стрэльбамі. Менавіта апошняе і не падабаецца згаданым структурам. Яшчэ некалькі гадоў таму была прапанова гэтыя абразы зняць, але Праваслаўная Царква адмовіла — яны напісаныя ў адпаведнасці з царкоўнай традыцыяй.

Напярэдадні 880‑годдзя Гродна гісторыя паўтарылася. У сабор ужо прыходзілі «парламенцёры».

Вось што паведамілі ў Свята‑Пакроўскім кафедральным саборы:

«Былі, былі… Абразы нармальныя. Не ведаю, што ім не падабаецца. Ведаеце, усім не дагадзіць: адным падабаецца, другім — не».

На сённяшні дзень абразы застаюцца на сваім месцы і ніхто іх здымаць пакуль не збіраецца.

Эўрарадыё

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0