Воўк прабраўся ў вёску Першамайск (Рэчыцкі раён) позна ўвечары 7 ліпеня. Забегшы ў адзін з двароў, ён пабіўся з сабакам. Калі на вуліцу выйшаў гаспадар, драпежнік ўчапіўся яму ў руку, а потым — у грудзі.

«На шум выскоквае гаспадыня хаты — воўк кідаецца на яе, затым звер заскоквае ў дом і нападае на іх сына. Крыкі пацярпелых і шум у суседскім падворку прымушаюць выйсці на вуліцу яшчэ аднаго жыхара вёскі. Вынік той жа — той становіцца чарговым аб'ектам нападу з боку драпежніка», — паведамляе тэлеканал.

Тры чалавекі з адной сям'і атрымалі шматлікія ірваныя раны канечнасцяў. У іх суседа пракусаная шчака. Пацярпелых даставілі ў бальніцу.

Ваўка забілі аднавяскоўцы: драпежнік, пакусаў ў вёсцы яшчэ некалькі сабак і каня, наляцеў на кампанію мужчын, якія вярталіся дадому з працы. У аднаго з іх у руках была сякера, якой ён і забіў звера.

Раніцай у вёску прыбылі прадстаўнікі ветэрынарнай службы, якія правялі ўсе неабходныя работы: галава ваўка адпраўленая для даследавання на шаленства, пакусаных сабак усыпілі, астатнім свойскім жывёлам зрабілі прышчэпкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0