На большай частцы тэрыторыі Беларусі захоўваецца даждлівае надвор'е.
У ноч на 24 мая ў Бабруйску (Магілёўская вобласць) выпала 49 мм ападкаў, што склала 92 % майскай нормы. "Не хапіла аднаго міліметра для трапляння гэтага дажджу ў катэгорыю вельмі моцнага, што ўжо з'яўляецца небяспечнай з\'явай", — паведамілі БелаПАН у Рэспубліканскім гідраметэацэнтры.
У Ашмянах (Гродзенская вобласць) за ноч выпала 27 мм ападкаў (50 % месячнай нормы), у Слаўгарадзе — 26 мм (48 %), Клічаве (абодва — Магілёўская вобласць) — 17 мм, Слуцку — 16 мм, Беразіне (абодва — Мінская вобласць) — 14 мм, у сталіцы — 0,5 мм.
Днём 23 мая найбольшая колькасць ападкаў выпала ў Лідзе (Гродзенская вобласць) — 34 мм (прыблізна 40 % майскай нормы).
У ноч на 22 мая ў Мар'інай Горцы (Мінская вобласць) быў зафіксаваны 51 мм ападкаў (90 % нормы).
25 мая по ўсходняй палове краіны месцамі чакаюцца моцныя дажджы, навальніцы. У ноч на 27 мая месцамі на глебе замаразкі да 0 — мінус 2°С, паведамілі ў гідраметэацэнтры.