Інтэрнэт-карыстальнікі апублікавалі здымкі і відэа незвычайнага атмасфернай з'явы над гарадскім пасёлкам Шаркаўшчына ў Віцебскай вобласці. Над населеным пунктам пранёсся сапраўдны смерч. Наймацнейшы віхор разбурыў некалькі пабудоў, пашкодзіў дахі дамоў і разбіў шыбы, піша Tut.by.

Мікіта Васілевіч / instagram.com

Мікіта Васілевіч / instagram.com

— Было не страшна, было вельмі цікава, такое я бачыў першы раз у жыцці, — распавёў Мікіта Васілевіч, які ўбачыў смерч у вёсцы Пашкі Шаркаўшчынскага раёна. — Да гэтага ў нас ішоў моцны дождж з градам. А потым гляджу — хмары нізка і закручваюцца па крузе, як у тарнада. У небе яго было відаць, потым ён усё ніжэй і ніжэй, а потым захапіў над возерам ваду і пачаў гусаком круціць.

— 11 ліпеня з 16.00 да 16.30 у выніку парывістага ветру, які прайшоў па тэрыторыі Шаркаўшчынскага раёна Віцебскай вобласці, зафіксавана пашкоджанне дахаў 20 жылых дамоў у Шаркаўшчыне, 3 жывёлагадоўчых ферм у вёсцы Маркі Шаркаўшчынскага раёна; на станцыі Шаркаўшчына адбылося перакульванне двух казловых кранаў. Адбылося аварыйнае адключэнне 2 ЛЭП, 22 ТП, 8 населеных пунктаў, 2 ферм. Хуткасць ветру дасягала 16 м/с, — паведамілі ў МНС.

Для рамонтных работ задзейнічаны 2 аварыйныя брыгады энергетыкаў, наступствы ветру ліквідуюць 120 чалавек, працуе камісія па НС.

Віцебскае абласное ўпраўленне МНС звяртае ўвагу грамадзян — штармавое папярэджанне аб'яўлена па ўсёй вобласці.

Каля 19:45 навальніца прыйшла ў Мінск, але чакаецца другая яе частка.

Становішча на 20:27

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0