Амерыканскі рэжысёр Квенцін Таранціна назваў свайго найлепшага персанажа. Як паведамляе Collider, гэта Ганс Ланда з фільма «Бясслаўныя вырадкі» (Inglourious Basterds). Такое меркаванне пастаноўшчык выказаў у ходзе Іерусалімскага міжнароднага кінафестывалю, піша gazeta.ru

«Ланда — гэта найлепшы персанаж з тых, што я калі-небудзь напісаў, і магчыма, найлепшы з тых, што я калі-небудзь якi прыдумаў», - сказаў Таранціна.

Паводле яго слоў, калі ён прыдумляў гэтага героя, то не ўяўляў, што Ланда - «лінгвістычны геній». «Імаверна, ён адзін з нямногіх нацыстаў у гісторыі, здольных гаварыць на ідэальным ідышы», - дадаў рэжысёр.

У «Бясслаўных вырадках» Ланду сыграў аўстрыйскі акцёр Крыстоф Вальц. Гэтая роля прынесла яму прэмію «Оскар» у 2010 г. (найлепшая мужчынская роля другога плана).

У 2012 г. Вальц таксама атрымаў «Оскара» ў намінацыі «Найлепшая мужчынская роля другога плана», гэтым разам за ролю доктара Кінга Шульца ў фільме «Джанга вызвалены» Квенціна Таранціна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0