Фота svaboda.org.

Фота svaboda.org.

Паэтычныя чытанні з-за дрэннага надвор'я скончыліся хутчэй, чым планавалася.

Сустрэчу Някляеў завершыў словамі: «Ніхто і ніколі не адбярэ ў нас нашу зямлю і наша беларускае неба над галавой, над магіламі нашых продкаў».

Публіка не стала адразу разыходзіцца. Паэт прэзентаваў асобнікі сваёй новай кнігі «Толькі вершы», ахвотныя атрымалі аўтограф.

Фота: «Радыё Свабода»

Беларускаму паэту і палітыку Уладзіміру Някляеву 9 ліпеня споўнілася 70 гадоў.

Ён нарадзіўся ў 1946 годзе ў мястэчку Крэва ў гістарычных Нальшчанах.

Унікальны сплаў тэмпераменту і моўнага чуцця нарадзіўся ў сям'і выхадца з Расіі Пракофія Някляева, механіка, накіраванага ў Заходнюю Беларусь ствараць калгас, і мясцовай беларускі Настассі Магер.

Някляеў дасягнуў вяршынь прызнання як паэт. Многія песні на ягоныя словы сталі народныя. За свой раман «Аўтамат з газіроўкай» ён атрымаў прэмію Гедройця.

У 2010 годзе паэт пайшоў у палітыку, стаў кандыдатам у прэзідэнты. У дзень выбараў яго збілі да паўсмерці, вінаватых дагэтуль ніхто не пакараў. Наадварот, самога Някляева кінулі ў турму — выпрабаванне, у выніку якога ён напісаў выдатны цыкл вершаў.

«Паэт жывы, пакуль жывы Народ. Народ жывы, пакуль Паэты жывы…» — напісаў з нагоды юбілею Някляева Сяргей Ваганаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0