Ад Дзевятоўскага да Базанава: у новы парламент пераабяруць 28 цяперашніх дэпутатаў — поўны спіс
Асаблівасць беларускай палітычнай сістэмы ў тым, што сярод дзейных дэпутатаў дазвол на перавыбранне атрымліваюць не ўсе. Але калі кандыдатура ўжо ўхвалена, праблем не бывае.
Выглядае, што зноў патрапяць у парламент наступныя асобы:
Брэстчына
- Валянцін Мілашэўскі (Брэсцкая Цэнтральная №2)
- Уладзімір Базанаў (Брэсцкая Памежная №4)
- Вольга Палітыка (Баранавіцкая Заходняя №5)
- Юрый Дарагакупец (Дняпроўска-Бугская №10)
Віцебшчына
- Аляксандр Цацоха (Віцебска-Кастрычніцкая №20)
- Уладзімір Андрэйчанка (Докшыцкая №22)
- Вадзім Дзевятоўскі (Наваполацкая №24)
- Людміла Дабрыніна (Аршанская гарадская №25)
- Наталля Гуйвік (Полацкая гарадская №27)
Гомельшчына
- Алег Леўшуноў (Гомельская Цэнтральная №33)
- Алена Астапюк (Гомельская Навабеліцкая №36)
- Ала Навумчык (Гомельская сельская №37)
- Мікалай Расоха (Мазырская №42)
- Уладзіслаў Шчэпаў (Рагачоўская №45)
- Галіна Філіповіч (Светлагорская №46)
- Святлана Чэкан (Хойнікская №47)
Гродзеншчына
- Аляксандр Сягоднік (Ваўкавыская №48)
- Андрэй Навумовіч (Лідская №55)
- Ала Сопікава (Слонімская №58)
Міншчына
- Тамара Красоўская (Барысаўская сельская №63)
- Валерый Гайдукевіч (Пухавіцкая №65)
Магілёўшчына
- Таццяна Кананчук (Быхаўская №81)
- Мікалай Каўтуноў (Асіповіцкая №89)
Мінск
- Аксана Няхайчык (Шабаноўская №91)
- Валерый Барадзеня (Васняцоўская №93)
- Наталля Клімовіч (Чкалаўская №96)
- Людміла Кубракова (№102)
- Дзмітрый Шаўцоў (№106)
Агулам атрымліваецца 28 чалавек — гэта 25% ранейшага складу
Каментары