Як насіліся з выставай Пікаса перад «ноччу музэяў»! А цяпер яна «зачыненая па тэхнічных прычынах». На пытаньне «Ці надоўга?» у касе адказваюць: «Можа, на тыдзень, можа, больш». Аказалася, у новым будынку працякае дах. Са старым, здаецца, такога ніколі не здаралася. Праз залевы прыйшлося ня толькі прычыніць выставу керамікі, але і некаторыя карціны разьмясьціць на падлозе.

Заўважна, што зьяўленьне новага будынку мала паўплывала на пашырэньне экспазыцыі: туды папросту перанеслі частку выстаўленага са старога. На пытаньне, ці зьбіраецца музэй пашырацца, экскурсаводка расказала, што ўвогуле ў залях выстаўлена 4 % усяго фонду. Астатнія 96 % — у запасьніках у падвале. І зьменаў пакуль не плянуецца. Лічба гэтая ўражвае. Застаецца толькі здагадвацца, колькі шэдэўраў Драздовіча (нядаўна, дарэчы, з экспазыцыі была прыбрана яго славутая «Пагоня»), Селешчука і іншых творцаў пакрываецца пылам. А такімі залевамі дык хутка беларусы страцяць і тыя 4 %, што ёсьць у «свабодным праглядзе».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?