Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка прызначыў кіраўнікоў дыпламатычных прадстаўніцтваў Беларусі ў Кітаі і Грузіі.
Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Кітайскай Народнай Рэспубліцы прызначаны Кірыл Руды.
На пасаду Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у Грузіі прызначаны Міхаіл Мятлікаў.