Начальнік УУС Віцебскага аблвыканкаму Леанід Фармагей, ужо добра вядомы сваімі цікавымі навацыямі, прапанаваў падчас сёлетняга міжнароднага фэстывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» выставіць у якасьці рэгуліроўшчыкаў руху прыгожых дзяўчат. Зараз ужо праводзіцца «кастынг» сярод супрацоўніц ДАІ. У парадным адзеньні, безумоўна, дзяўчаты‑міліцыянэры будуць выглядаць вельмі эфэктна. А чым мы горшыя за іншыя краіны, дзе жанчыны‑паліцэйскія і ў патрулі ходзяць, і на дарогах за парадкам сочаць? Мужчынам‑кіроўцам, напэўна, будзе прыемна ня толькі на прыгажунь паглядзець, а нават і штраф заплаціць.

Аляксандр Пукшанскі, «Звязда»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0