У Фрунзенскім раёне Мінска праводзіцца грамадскае абмеркаванне: што рабіць з пустым будынкам школы №116, які знаходзіцца на вуліцы Данілы Сердзіча, 12.

На яго месцы плануецца пабудаваць гарадскі аддзел міліцыі №3 Фрунзенскага раёна і пракуратуру Фрунзенскага раёна.

Два блокі новага будынка будуць падзеленыя скразным праездам, што дазволіць кожнай арганізацыі функцыянаваць незалежна адзін ад аднаго.

Азнаёміцца з матэрыяламі грамадскага абмеркавання можна па адрасе Матусевіча, 5 з 25 ліпеня па 8 жніўня 2016 года. Прэзентацыя праекта адбудзецца там жа 27 ліпеня а 18:30.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?