У Нацыянальным аэрапорце Мінск створаны штаб па ліквідацыі наступстваў стыхійнага бедства, паведамілі ў прэс-службе аэрапорта.

«Паводле ўдакладненай інфармацыі, у выніку парывістага ветру і шквалістага дажджу на тэрыторыі аэрапорта пашкоджаныя некалькі паветраных судоў.

Пяць самалётаў атрымалі нязначныя пашкоджанні: ёсць увагнутасці і драпіны, некаторыя канструкцыі сарваныя.

Тры паветраныя судны атрымалі больш значныя пашкоджанні.

Два з іх сутыкнуліся на стаянцы, адзін лёгкаматорны самалёт перакуліўся.

Спецыяльная камісія высвятляе абставіны і цяжкасць пашкоджанняў», — паведамілі ў прэс-службе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?