Прэзыдэнт Украіны Віктар Юшчанка перадаў запрашэньне Бэнэдыкту ХVI наведаць Украіну зь візытам. Пра гэта паведаміла прэс‑служба прэзыдэнта па выніках сустрэчы зь дзяржсакратаром Ватыкану кардыналам Тарчызіё Бэртоне.

Украіна высока ацэньвае дзейнасьць Папы па абароне агульначалавечых каштоўнасьцяў і міру ва ўсім сьвеце, сказаў Юшчанка.

Падчас сустрэчы з кардыналам Бэртоне была ўдзелена ўвага пытаньню правядзеньня навукова‑дасьледчай працы ў сакрэтным Ватыканскім архіве. Гаворка ішла пра дакумэнты, што тычаць гісторыі Укранскай дзяржавы, у прыватнасьці тых, што тычацца Галадмору.

Падчас сустрэчы з дэлегацыяй Ваыткану былі пазытаўна адзначаны высілкі Ўкраіны па міжканфэсійным дыялогу ў краіне.

Кардынал Тарчызіё Бэртоне перадаў Віктару Юшчанку запросіны наведаць сёлета Ватыкан.

newsru.com

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0