Лекцыя «Польскі плякат ХХІ стагодзьдзя ў асяродзьдзі Галерэі плякату Кшыштафа Дыды ў Кракаве» адбудзецца ў Менску 28 траўня.

На лекцыю ў Малой залі Беларускай акадэміі мастацтваў запрашае Польскі інстытут у Менску. Лекцыя распачнецца ў залі Акадэміі мастацтва (праспэкт Незалежнасьці, 81) а 12‑й. Уваход вольны.

Лекцыю праводзіць сам Кшыштаф Дыда, чыя галерэя спэцыялізуецца на рэкляме й продажы польскага плякату.

Выстава са збораў галерэі пачынаецца ў менскім Музэі сучаснага выяўленчага мастацтва 27 траўня. Адкрыцьцё выставы ў Музэі сучаснага мастацтва (пр-т Незалежнасьці, 47); а 17‑й.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?