Тры анекдоты пра Лукашэнку, якія на «Славянскім базары» Максім Галкін расказваў Лукашэнку
Падчас выступу на «Славянскім базары» расійскі гумарыст Максім Галкін расказаў некалькі анекдотаў пра Аляксандра Лукашэнку.

* * *
Падчас Алімпіяды ў Сочы Лукашэнка, Пуцін і Мядзведзеў вырашылі пакатацца на горных лыжах. Лукашэнка захацеў спусціцца першым.
— Не, усё ж такі я пакуль прэзідэнт. Першым з горкі павінен спусціцца я, — пярэчыць Пуцін.
— Добра, тады я за вамі, Уладзімір Уладзіміравіч! — пагаджаецца Лукашэнка.
— Не, за мной Дзмітрый Анатольевіч.
— Ну ладна, тады я за Дзмітрыем Анатольевічам.
— Не. За Дзмітрыем Анатольевічам зноў я.
* * *
Пасля авіякатастрофы плывуць у чоўне Абама, Пуцін і Лукашэнка. Узнікла пытанне, хто будзе веславаць.
— Я не буду, я лідар свету, — кажа Абама.
— Я таксама лідар ядзернай дзяржавы, я веславаць не буду, — дадае Пуцін.
Лукашэнка прапануе прагаласаваць.
…Мяняецца карцінка. У чоўне вяслуюць на дваіх Абама і Пуцін. Лукашэнка задаволены сядзіць і пасміхаецца.
У Абамы нараджаецца пытанне:
— Валодзя, ты мне патлумач, як так атрымалася, што нас ўсяго трое, а за яго прагаласавалі чацвёра?
* * *
Пасля чарговага разносу заехаў з двума міністрамі ў рэстаран. Падыходзіць афіцыянт і кажа:
— Што вы будзеце? У нас і мясное меню ёсць, і вегетарыянскае.
— Я буду мяса! — адказвае Лукашэнка.
— А овашчы?
— А овашчы таксама будуць мяса!
Гледачы сустракалі анекдоты пра Лукашэнку апладысментамі, ён сам усміхаўся.
Каментары