Былая намесніца старшыні Лельчыцкага раённага выканаўчага камітэта падазраецца ў перавышэнні службовых паўнамоцтваў для атрымання льготнага крэдыту для будаўніцтва жылля.

Крымінальная справа была заведзена пракуратурай Лельчыцкага раёна па матэрыялах Галоўнага ўпраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі. Карыстаючыся службовым становішчам, жанчына дала падначаленым незаконнае ўказанне аб рэгістрацыі фіктыўнага шлюбу паміж сваім сынам і роднай сястрой, што дало ім права на атрыманне льготнага крэдыту на будаўніцтва жылля.

Супрацьпраўная дзейнасць фігуранткі, кваліфікаваная па ч.3 арт.426 Крымінальнага кодэкса Беларусі, нанесла ўрон дзяржаве на суму больш за Br11 тыс. Крымінальную справу ўжо перадалі ў Следчы камітэт Беларусі для расследавання.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?