У гэтым годзе дакументы на бюджэт у БДУ падалі 3585 абітурыентаў, паведамляе прэс-служба ўніверсітэта. Амаль палова — выпускнікі гімназій і ліцэяў. А ў 47%, што ўдзельнічалі ў агульным конкурсе, сярэдні бал быў вышэй за 300.

Усяго ва ўніверсітэт залічаць на бясплатную форму навучання 2207 чалавек. Сярод абітурыентаў гэтага года 100 пераможцаў міжнародных і рэспубліканскіх алімпіяд і конкурсаў, у тым ліку сем лаўрэатаў спецыяльных фондаў прэзідэнта.

Яшчэ 700 паступаючых у БДУ скончылі школу з медалём або ССНУ з чырвоным дыпломам. 63 медалісты і пераможцы алімпіяд будуць залічаны без экзаменаў на педагагічныя спецыяльнасці.

Сярод спецыяльнасцяў, на якія ўніверсітэт праводзіў ўнутраны конкурс, самымі папулярнымі сталі:

дызайн — ад 3 да 17,2 чалавек на месца ў залежнасці ад кірунку; правазнаўства (на скарочаную форму) — 2,2 чалавека на месца; руская і славянская філалогія — 1,8 чалавека на месца; журналістыка і літаратурная праца — 1,7 чалавек на месца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?