На сайце ЦВК з'явілася паведамленне (удакладненне пад спісам ініцыятыўных груп), што кандыдат у дэпутаты Аляксандр Плавінскі заявіў пра спыненне працы сваёй ініцыятыўнай групы.

Плавінскі збіраўся балатавацца ў Вілейскай акрузе (№74), «Наша Ніва» палічыла яго як работніка Ваеннай акадэміі кандыдатам ад «вертыкалі».

Чаму ж ён тэрмінова адклікаў сваю кандыдатуру? 

Аляксандр Плавінскі прэзентуе ў Даўгінаўскай школе сваю кнігу «Даўгінаўскі летапіс». Фота: Аднакласнікі

Аляксандр Плавінскі прэзентуе ў Даўгінаўскай школе сваю кнігу «Даўгінаўскі летапіс». Фота: Аднакласнікі

«Наша Ніва» дазванілася да прэтэндэнта. Той сцвярджае, што не можа працягнуць перавыбарчую гонку праз праблемы са здароўем.

«Праходзіў абследаванне зусім вось нядаўна, і мне параілі ў тэмпе вальса зрабіць аперацыю, — патлумачыў Аляксандр Плавінскі. — Я так прыкінуў, што наўрад ці ачуняю да выбараў. Бо сказалі, што зусім нядобрае там — трэба яшчэ праходзіць абследаванні розныя. Раней неяк на здароўе не звяртаў увагі, а цяпер вось прыпёрла, дык не да выбараў. Буду браць на працы адпачынак і займацца сабой».

Выглядае, што кандыдатам ад вертыкалі ад Вілейскай акругі стане дырэктарка мясцовай гімназіі №1 Наталля Жыбуль.

Наталля Жыбуль.

Наталля Жыбуль.

Наталля 

* * *

Дарэчы, Аляксандр Плавінскі — спадчынны шляхціц, сын вілейскага краязнаўцы Стэфана Баляслававіча Плавінскага. 

Аляксандр расказаў, што дванаццаць гадоў збіраў інфармацыю пра свой род, у выніку выдаўшы кнігу «500 гадоў роду Плавінскіх». 

Цяпер супрацоўнік Ваеннай акадэміі збіраецца напісаць працу па гісторыі роднай Вілейшчыны. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?