Пры гэтым мужчына не грэбаваў даваць свайму юнаму апаненту кухталі, да працэсу нанясення якіх праз нейкі час падключылася і дачка галоўнага дзеючага персанажа.

У маі «НН» пісала пра падобны выпадак у Баранавічах:

У Баранавічах бацька сілай трымаў чужое дзіця, пакуль сын збіваў ахвяру нагамі ВІДЭА

Бацькі хлопчыка падалі заяву ў міліцыю, каб пакараць крыўдзіцеля свайго сына. Бацькі дзяўчынкі таксама падалі заяву, але ўжо ў інспекцыю па справах непаўналетніх.

11 ліпеня суд Рэчыцкага раёна ў межах адміністрацыйнага працэсу прызначыў бацьку дзяўчынкі пакаранне ў выглядзе штрафу ў памеры 20 базавых велічынь. Гэта 4 мільёны 200 тысяч недэнамінаваных рублёў. Вядома, што мужчына раней да адміністрацыйнай адказнасці не прыцягваўся, да таго ж ён прызнаў сваю віну і раскаяўся. Прысуд у законную сілу пакуль не ўступіў і можа быць абскарджаны. У выпадку, калі гэтага не адбудзецца ва ўстаноўлены тэрмін, бацькі хлопчыка могуць на падставе рашэння суда і ў межах новай справы прэтэндаваць на кампенсацыю маральнай шкоды.

Як вынікае з матэрыялаў справы аб адміністрацыйным правапарушэнні, за некалькі дзён да інцыдэнту хлопчык 2007 года нараджэння на дзіцячай пляцоўцы пакрыўдзіў дзяўчынку. На эмоцыях яе бацька заступіўся.

Дазваніцца да мужчыны, бацькі дзяўчынкі, не ўдалося, паколькі ён зараз у Расіі і нават не змог прысутнічаць у судзе. Затое бацькі хлопчыка пагадзіліся сустрэцца і расказаць сваю версію таго, што адбылося.

Аляксандр (бацька хлопчыка):

— 29 мая наш сын разам з дзяўчынкай, якую можна ўбачыць на відэа, гулялі на горцы каля дома. У гэты час, па словах бацькоў дзяўчынкі, паміж дзецьмі адбыўся канфлікт, нібыта наш сын перашкаджаў дзяўчынцы з'ехаць з горкі. На наступны дзень мы вярнуліся з крамы, а дзіця засталося гуляць на вуліцы. Праз нейкі час пачало псавацца надвор'е, і мы паклікалі сына дадому.

Калі ён прыйшоў, жонка заўважыла, што ён увесь чырвоны. Пры гэтым сын на нашы пытанні нічога не адказваў. І толькі калі мы яму сказалі, што пойдзем і паглядзім запісы з камеры відэаназірання, ён распавёў наступнае:

«Я стаяў каля пад'езду, калі да мяне падбегла гэтая дзяўчынка. Я паспрабаваў зачыніць дзверы, але яна мне не давала гэта зрабіць. І тут падбег яе бацька і пачаў мяне біць».

Мы адразу ж звярнуліся ў міліцыю і напісалі заяву. Праз некалькі дзён патэлефанаваў сваяк мужчыны, які пабіў нашага сына, і спытаў, што мы збіраемся рабіць. Мы адказалі, што ўсё будзе па законе. А 25 чэрвеня бацька дзяўчынкі падаў заяву ў інспекцыю па справах непаўналетніх з нагоды таго, што наш сын 25 мая каля 12 гадзін дня збіў яго дачку. Але ў гэты час наш сын быў на вучобе. Прычым у іншым раёне горада.

Нас выклікалі ў камісію па справах непаўналетніх, дзе сказалі, што мы не ўмеем выхоўваць дзяцей, што з'яўляемся ледзьве не злачынцамі. У паказаных нам матэрыялах было сказана, што хлопчык трымае ў страху ўвесь двор.

Але наш сын — сардэчнік. Два гады таму перанёс аперацыю на сэрцы. А цяпер яго могуць паставіць на ўлік. За што? За тое, што не даў праехаць з горкі? Калі б бацька дзяўчынкі прыйшоў да нас і паскардзіўся, што наш сын неяк перашкаджае гуляць яго дачцэ, мы б цывілізавана разабраліся. З таго часу наша дзіця не выходзіць на вуліцу, баіцца. Знаходзіцца ў асноўным у бабулі. Як увогуле можна апраўдаць дзеянні гэтага мужчыны? Ён кажа: «Я яму толькі даў некалькі аплявух і па карку». Дарослы, пяцідзесяцігадовы мужык, даў дзіцяці па карку. Вы ўяўляеце, што магло б быць? Мы не б'ем сваіх дзяцей, і знайсці нейкае апраўданне ўчынку гэтага чалавека не можам.

Ён спасылаецца на дзеянні ў стане афекту. Нібыта ўбачыў, што дзеці б'юцца, і паспяшаўся разнімаць. На відэа ж відаць, што ніякай бойкі не было, і нікога ён не разнімаў. Таксама нас цікавіць, чаму ў справе не адлюстравана, што ён казаў дачцэ, каб яна ўдарыла нашага сына па твары.

Мы звярнуліся ў пракуратуру па факце нязгоды з тым, што ўчастковы не палічыў патрэбным прымацаваць да справы відэаматэрыял. Дзяўчынка чамусьці наогул ніяк не фігуруе.

«Дняпровец» звязаўся з адміністрацыяй школы, дзе вучыцца хлопчык, які фігуруе ў справе, і завуч ахарактарызавала яго так:

«Гэта добрасумленнае і спагадлівае дзіця. Ніколі і ні з кім у яго ў школе канфліктных сітуацый не ўзнікала. Інфармацыя пра тое, што ён мог пабіць дзяўчынку, выклікала ў класнага кіраўніка шок».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?