Фота v1.std3.ru.

Фота v1.std3.ru.

Камітэт па выведцы Палаты прадстаўнікоў Кангрэса ЗША апублікаваў у пятніцу, 15 ліпеня, закрытую частку афіцыйнага даклада пра тэракты 11 верасня 2001 года, якая складаецца з 28 старонак і заставалася засакрэчанай ад 2002 года, паведамляе Reuters.

Як удакладняе Bloomberg, з апублікаванага дакумента вынікае, што шэраг грамадзян Саудаўскай Аравіі, звязаных з урадам гэтай краіны, дапамагалі грашыма некаторым удзельнікам тэракту.

Афіцыйны прадстаўнік Белага дома Джош Эрнэст на брыфінгу ў пятніцу заявіў, што 28 старонак дакладу не ўтрымліваюць доказаў таго, што ўлады Саудаўскай Аравіі адыгрывалі якую-небудзь ролю ў тых тэрактах.

Яшчэ перад апублікаваннем старонак дакладу сябра Камітэта па выведцы Адам Шыф казаў NBC News, што тыя, хто разлічваюць, што гэтыя старонкі ўтрымліваюць сенсацыйныя высновы, будуць расчараваныя.

Амаль увесь 838-старонкавы даклад пра тэракты 11 верасня быў апублікаваны ў 2002 годзе, аднак 28 старонак з яго былі засакрэчаныя тагачасным прэзідэнтам ЗША Джорджам Бушам-малодшым, які заявіў, што раскрыццё гэтай інфармацыі можа перашкодзіць расследаванню тэрактаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?