Зорка серыяла «Шэрлак» Бенедыкт Камбербэтч з'явіўся на прома-фатаграфіі да чацвёртага сезона серыяла Бі-бі-сі «Шэрлак» у кампаніі сабакі. Як мяркуецца, жывёліну ў новым сезоне будзе граць сабака Тобі. У кнігах Артура Конан Дойла сабака фігуруе, у прыватнасці, у аповесці «Знак чатырох.

На гэтым тыдні здымачная група серыяла правяла здымкі ў сталіцы Уэльса Кардыфе. Па меры набліжэння прэм'еры аб новым сезоне становіцца вядома ўсё больш.

Раней у ліпені аўтары серыяла пацвердзілі, што ў новым сезоне з'явіцца акцёр Тобі Джонс,які агучвае эльфа Добі ў «Гары Потэры». Джонс згуляе злыдня ў другой серыі трохсерыйнага сезона, кожны эпізод якога будзе доўжыцца 90 хвілін.

Сабака Тобі з'яўляецца ў некалькіх аповесцях пра Шэрлака Холмса. «Пацешны такі сабака, не чыстакроўны, але з дзіўным нюхам. Я лепш скарыстаюся дапамогай Тобі, чым усімі дэтэктыўнымі сіламі Лондана», — характарызуе сабаку сышчык у аповесці «Знак чатырох».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?