У сувязі з апошнімі падзеямі ў Турцыі МЗС рэкамендуе беларускім грамадзянам да стабілізацыі становішча ў краіне ўстрымацца ад запланаваных паездак у Турэцкую Рэспубліку.

Беларускім грамадзянам, якія знаходзяцца зараз у Турцыі, рэкамендуем захоўваць спакой і ў мэтах уласнай бяспекі выключыць наведванне месцаў масавага збору, а таксама, па магчымасці, не пакідаць месца пражывання.

У Пасольстве Беларусі ў Анкары і Генеральным Консульстве ў Стамбуле ў кругласутачным рэжыме працуе гарачая тэлефонная лінія.

Тэлефоны пасольства Беларусі ў Анкары:

+ 903-12-441-67-69
+ 905-30-499-25-35 (маб)
Консульства ў Стамбуле:

+ 905-317-19-11-17

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?