Грамадзян Беларусі сярод пацярпелых падчас падзей у Турцыі няма. Пра гэта паведаміла БЕЛТА намеснік начальніка ўпраўлення інфармацыі — начальнік аддзела прэс-службы МЗС Беларусі Марыя Ваньшына.
«Па наяўнай на дадзены момант інфармацыі нашых дыпламатычных прадстаўніцтваў у Турцыі, беларускіх грамадзян сярод пацярпелых няма», - адзначыла яна.