Рэйс кампаніі «Белавія» з Анталіі затрымліваецца. Такая інфармацыя змешчана на афіцыйным сайце Нацыянальнага аэрапорта Мінск

Чартэрны рэйс BRU 8206 прыбыццём у Мінск з Анталіі ў 10.45 затрымліваецца. Ці звязана гэта са спробай перавароту ў Турцыі, не паведамляецца. У цэнтральным офісе авіякампаніі «Белавія» паведамілі, што ў сувязі з падзеямі ў Турцыі быў перанесены іншы чартар BRU 8205, які павінен быў вылецець сёння ў 4.05. Вылет перанесены на 18.15 16 ліпеня.

Рэйс з Стамбула ў Мінск «Турэцкіх авіяліній» (TK-283) прыбудзе па раскладзе ў 16.15.

Міжнародны аэрапорт Стамбула імя Атацюрка аднавіў сваю працу ў поўным аб'ёме.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?