Групоўка «Ісламская дзяржава» узяла на сябе адказнасць за тэракт, здзейснены на набярэжнай Ніцы ў Дзень ўзяцця Бастыліі. Пра гэта паведамляе Reuters са спасылкай на лаяльнае баявікам інфармацыйнае агенцтва Amaq.
Англійская набярэжная ў Ніцы, дзе адбыўся тэракт, раніцай 15 ліпеня, Eric Gaillard, Reuters
Увечары 14 ліпеня пасля салюту ў гонар Дня ўзяцця Бастыліі ў Ніцы выхадзец з Туніса Махамед Лауэеж Булель на грузавіку заехаў на людную гарадскую набярэжную. Па сведчаннях відавочцаў, аўтамабіль рабіў зігзагі і наўмысна ціснуў пешаходаў. Паліцыянты адкрылі агонь і застрэлілі кіроўцу.
Па апошніх дадзеных, загінулі 84 чалавекі, каля двух дзесяткаў пацярпелых знаходзяцца ў крытычным стане. Прэзідэнт Францыі Франсуа Аланд назваў тое, што здарылася тэрактам.