Турэцкі вайсковы верталёт прызямліўся ў Грэцыі, восем чалавек на борце былі затрыманыя, паведамляе грэчаская паліцыя. Яны папрасілі ва ўладаў Грэцыі палітычнага прытулку.

Грэчаскія СМІ пацвердзілі, што на верталёце знаходзіліся людзі, датычныя да спробы дзяржаўнага перавароту ў Турцыі.

Раней паведамлялася, што мяцежнікам удалося захапіць некалькі верталётаў, два з іх былі збітыя над Анкарой лаяльнай прэзідэнту Турцыі авіяцыяй.

Па апошніх дадзеных, больш за 2800 чалавек былі затрыманыя за дачыненне да спробы дзяржаўнага перавароту ў краіне. Арышты працягваюцца.

Прэм'ер-міністр Турцыі абвясціў, што мяцеж падаўлены, сітуацыя знаходзіцца цалкам пад кантролем турэцкіх уладаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?