Фота Вадзіма Заміроўскага, Tut.by

Фота Вадзіма Заміроўскага, Tut.by

Пра гэта паведамілі ў службе гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага гідраметцэнтра.

Гэтай ноччу па ўсходзе Беларусі чакаюцца дажджы, у асобных раёнах моцныя дажджы, месцамі прагрымяць навальніцы. Днём 19 ліпеня ў асобных раёнах краіны таксама не абыдзецца без кароткачасовых дажджоў, магчымы навальніцы.

Тэмпература паветра мінімальная ноччу складзе + 10 … + 16°С, максімальная днём будзе + 17 … + 23°С.

У сераду, 20 ліпеня, ноччу месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы. Днём тэрыторыя Беларусі апынецца пад уплывам актыўных франтальных раздзелаў ад цыклону, які змяшчаецца ўздоўж усходніх межаў нашай краіны. Чакаецца пагаршэнне ўмоў надвор'я, на большай частцы тэрыторыі дажджы, па паўночна-ўсходняй палове Беларусі моцныя дажджы, у асобных раёнах вельмі моцныя дажджы, месцамі прагрымяць навальніцы, магчымы град. Ноччу месцамі, днём у многіх раёнах моцны парывісты вецер.

Тэмпература паветра мінімальная ноччу + 9 … + 15°С, максімальная днём + 16 … + 23°С.

У чацвер, 21 ліпеня, яшчэ захаваецца ўплыў актыўных атмасферных франтоў. Ноччу на большай частцы тэрыторыі Беларусі дажджы, у многіх раёнах моцныя дажджы. Днём кароткачасовыя дажджы. Месцамі навальніцы, узмацненне ветру парывамі да 15-20 м/с, днём магчымы град.

Тэмпература паветра мінімальная ноччу + 11 … + 17°С, максімальная днём + 16 … + 23°С.

У пятніцу, 22 ліпеня, на большай частцы тэрыторыі краіны чакаюцца кароткачасовыя дажджы. Месцамі навальніцы. Тэмпература паветра мінімальная ноччу + 13 … + 18°С, максімальная днём + 18 … + 25°С.

Да выходных надвор'е злёгку палепшыцца.

23-24 ліпеня месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Тэмпература паветра мінімальная ноччу + 10 … + 17°С, максімальная днём + 20 … + 27°С.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?